BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Велікодны тыдзень па-беларуску ў Беластоку

У Беластоку ў хабе «Новая зямля», які зараз называецца Chill Time Club на Rocha, 5, адбудзецца Велікодны тыдзень.

Пра адметнасці падзей у гэтым месцы распавядае адна з арганізатарак Марыя Грыц:

-Распачнем Велікодны тыдзень майстар-класамі па аздабленні яек-пісанак. Ёсць некалькі цікавых беларускіх тэхнік, як аздабляць яйкі. У сучасным жыцці мы можам іх фарбаваць у розныя колеры, рознымі тэхнікамі, але ў нашых бабуль і дзядуль таксама былі цікавыя падыходы. Вось будзем вучыцца.  Ёсць у мяне спецыяльныя пісачкі, куды закладаецца воск, яго грэюць і потым на яечка акуратна накладаюць.

Па словах Марыі Грыц, таксама цікавым для беларусаў будзе і так званы «гаражны распродаж»:

-На Велікодным тыдні ёсць такая спрадвечная традыцыя наводзіць парадак. І Чысты чацвер – гэта час, калі прыбіраюцца дома, перабіраюць усё нажытае. І канешне ў людзей вельмі часта гэтага нажытага больш чым трэба. І таму я прапаную ўсім ахвочым далучыцца да “барахолкі”.

А навучаць як «расхламляць» сваю прастору ў хабе падчас адмысловага майстар-класа, які адбудзецца 19 красавіка.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя