BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Вершы з аГарадка”

“Вершы з аГарадка” (“Wiersze z oGródka”) – такі загаловак мае зборнік вершаў выдадзеных Гміннай бібліятэкай у Гарадку пад Беластокам. У зборнік увайшлі творы сяброў літаратурнага гуртка “Каласы”, што дзейнічае пры мясцовай бібліятэцы.  

Ён пакуль згуртоўвае трынаццаць аўтараў з самога Гарадка і Гарадоцкай гміны – кажа дырэктар Гміннай бібліятэкі Кацярына Рогач:

– Мы ўжо сустракаемся два гады. Мы, значыць паэты. Я ёсць мадэратарам літаратурнага гуртка. А нашыя тут гарадоцкія паэты пішуць па-свойму, па-белапуску і па-польску.

Укладальнікам зборніка з’яўляецца паэтэса, журналістка тыднёвіка “Ніва” Міраслава Лукша:

Такія зборнікі не выдаюцца кожны год. Гэта рэдкасць. Месца тут вельмі паэтычнае. Тут жа дзейнічалі яшчэ нашаніўскія паэты. Сцяпан Пэтэльскі інакш М. Арол з Гарадка, Каршун з Мяляшкоў – Янка Дарашкевіч. Тут таксама і пішуць па-польску. Хто прыехаў, тут жыве адзін дзядзька з Сілезіі, ён таксама піша вершы. Гэта проста такое месца, дзе бурліць лірыка”.

Прэзентацыя зборніка “Вершы з аГарадка” з удзелам аўтараў і запрошаных гасцей адбылася ў суботу, 9 снежня, у Гмінным Цэнтры ў Гарадку.

Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя