У Варшаве на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі адбыліся ўрачыстасці ўшанавання памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.

Цырымонія прайшла з удзелам ганаровай варты польскага войска і прадстаўнікоў Польшчы, Літвы, Украіны і беларускіх дэмакратычных сілаў. Пасля ўскладання кветак і вянкоў ветэран палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Пчала» адзначыў, што падобныя мерапрыемствы маюць асаблівае значэнне для беларусаў сёння:
– Быў прыемна здзіўлены ўсім, а найбольш сілай, энергіяй, якую выпраменьвае Святлана Ціханоўская. Увесь гэты час яна годна ідзе праз усе выпрабаваннні. Другое, мяне прыемна ўразіў Наўроцкі. Два разы звяртаўся да беларусаў. І ў гэтых словах было столькі павагі – і да беларусаў Студзеньскага паўстання, і да сучасных беларусаў. То я зразумеў, што Польшча наш заўсёдны хаўруснік.
Ветэран дадаў, што памяць пра паўстанне Каліноўскага з’яўляецца не толькі гістарычным сімвалам, але і маральнай апорай для сучаснай барацьбы за незалежную Беларусь. 25 студзеня ўрачыстасці, прысвечаныя паўстанцам 1863–1864 гадоў, працягнуліся ў Вільні. Удзел у іх прыняў таксама Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які пасля цырымоніі правёў сустрэчу са Святланай Ціханоўскай.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота t.me/tsikhanouskaya.






