У Беластоку адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды трэцяй гадавіны пачатку працы Цэнтра салідарнасці і гуманітарнай дапамогі палітычным уцекачам з Беларусі.

На думку віцэ-міністра замежных спраў Польшчы Генрыкі Масціцкай-Дэндыс, Беласток можа быць добрым прыкладам таго, як трэба прымаць і дапамагаць тым, хто выехаў з Беларусі з-за палітычнага пераследу:
-Цэнтр з’яўляецца прыкладам такога месца, якім не толькі Беласток, а ўсё Падляшша могуць ганарыцца.

У сваю чаргу ўпаўнаважаны па справах Палоніі і палякаў за мяжою Роберт Тышкевіч адзначыў, што Цэнтр аказвае дапамогу не толькі палякам, выехаўшым з Беларусі па палітычных прычынах, але і беларусам таксама:
-Гэты Цэнтр дапамагае бежанцам з Беларусі, незалежна ад нацыянальнасці. Спачатку ён паўстаў як Цэнтр, які перадусім меў дапамагаць палякам, якія ўцякаюць ад рэжыму ў Беларусі. Але, відавочна, што непадзельныя людзі па нацыянальнасці і тут дапамогу атрымліваюць таксама нашыя суседзі – беларусы.
Цэнтр гуманітарнай дапамогі пры таварыстве «Wspolnota Polska» у Беластоку дзейнічае з чэрвеня 2021 года.



Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя