BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вільня: Акцыя салідарнасці з праваабаронцамі «Вясны»

Акцыя салідарнасці з праваабаронцамі «Вясны» адбылася 12 ліпеня на плошчы Кудзіркі ў Вільні.

Ужо мінула тры гады, як лаўрэат Нобелеўскай прэміі, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, яго намеснік, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна затрыманыя ўладамі Беларусі і кінутыя за краты. Яны пацярпелі, як і шматлікія іншыя беларусы, за легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.

Паводле юрыста “Вясны” Паўла Сапелкі, пра палітзняволеных зараз мала звесткаў, але вядома, што ўсе яны знаходзяцца ў вельмі цяжкіх умовах.

Гэта таксама падштурхоўвае нас да таго, каб звяртацца беларусам да міжнароднай супольнасці з заклікам да салідарнасці, да ціску на беларускія ўлады.

У акцыі ўдзельнічалі не толькі правааабронцы, але і неабыякавыя беларусы Вільні.

Кажа адна з іх – Настасся:

– Як і шмат беларусаў, я сутыкалася з працай «Вясны». Ведаю, што гэта за арганізацыя, як яны сапраўды дапамагаюць. Дзякуючы, напэўна, гэтай арганізацыі, мы так добра разумеем, што такое абарона правоў чалавека. І, канешне, што такія выдатныя людзі зараз знаходязцца ў турмах Беларусі, гэта не павінна так быць. Таму я тут сёння.

Нагадаем Алесю Бяляцкаму ўлады Беларусі прысудзілі 10 гадоў зняволення, утрымліваецца ён у папраўчай калоніі № 9 у Горках Магілёўскай вобласці. Валянцін Стэфановіч, асуджаны да 9 гадоў зняволення і знаходзіцца ў Магілёўскай папраўчай калоніі №15. Уладзімр Лабковіч быў прысуджаны да 7 гадоў зняволення, пакаранне ён адбывае ў папраўчай калоніі № 17 у Шклове. Усіх іх Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 8 снежня 2023 года дадало ў “спіс экстрэмістаў”.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя