BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віталь Рымашэўскі: Тадэвуш Касцюшка — герой як для Беларусі, так і для Польшчы

Мы захоўваем традыцыі і памятаем урокі гісторыі. Тадэвуш Касцюшка — герой як для Беларусі, так і для Польшчы. Гэтая асоба аб’ядноўвае наш рэгіён, — адзначыў беларускі палітык і грамадскі дзеяч, сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі:

Мы бачым тут прадстаўнікоў не толькі Польшчы, але і іншых нашых бліжэйшых суседзяў, якія цікавяцца сітуацыяй у Беларусі і хацелі б дапамагчы нам справіцца з гэтымі праблемамі. Мы разумеем, што няма персанальных праблем для ўсяго грамадства, калі сітуацыя тычыцца правоў чалавека і незалежнасці дэмакратычнай Украіны.

Агулам у Форуме Касцюшкаўскім у Гданьске цягам 3 і 4 лютага прыняло ўдзел каля 360 асобаў. Гэта дэлегацыі з беларускага, польскага, шведскага, украінскага і літоўскага боку.

Беларускае Радыё Рацыя