Беларусы Куява-Паморскага ваяводства Польшчы запрашаюць на адзначэнне Калядаў у Торуні.
Пра будучую імпрэзу распавядае Вітольд Яроцкі, прадстаўнік беларускай дыяспары з Быдгашча:
– 30-га снежня будзе адбывацца калядная імпрэза ў касцёле святога Язэпа, запрашаем а 17-й гадзіне. Мерапрыемства бясплатнае для дзяцей і для дарослых. Можна прыходзіць без папярэдняга запісу.
Арганізатары плануюць на імпрэзе разам заспяваць навагоднія песні, а таксама правесці беларускія народныя гульні. Дзетак чакаюць падарункі і майстар-клас па вырабе упрыгожанняў на ялінку.
Беларускае Радыё Рацыя