BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікі пажар у Бебжанскім нацыянальным парку пад кантролем

Пажар ахапіў прыблізна 450 гектараў плошчы Бебжанскага нацыянальнага парку.

Фота: tvn24.pl

Напярэдадні прэс-сакратар Падляшскага ваяводскага камандзіра Дзяржаўнай пажарнай службы ў Беластоку, Юстына Клусевіч паведаміла «Wyborcza», што “зараз сітуацыя стабільная і кантраляваная. Агонь не распаўсюджваецца. Ратавальнікі праводзяць аперацыі па тушэнні асобных ачагоў пажару”.

Таксама ў сераду адбылася сустрэча крызіснай групы, прызначаная падляшскім ваяводам, падчас якой засведчылі той факт, што маштаб пажару быў велізарны. Пасля сустрэчы ўлады ваяводства апублікавалі наступную заяву: «На гэты час пажараў няма, але пад паверхняй усё яшчэ ёсць ачагі пажару. Усе службы працуюць, скіды вады працягваюцца, водаправод працуе належным чынам».