У Хабе «Новая зямля» ў Беластоку адбылася інтэрактыўная сустрэча пад назвай «Вобразы беларусаў Падляшша», дзе ўдзельнікі спрабавалі па-новаму паглядзець на культурную спадчыну і штодзённасць мясцовай беларускай супольнасці. Галоўным спікерам стаў віленскі этнограф Сцяпан Захаркевіч, які ўжо шмат гадоў даследуе трансгранічныя беларускія традыцыі і ідэнтычнасць.

Намесніца кіраўніка Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк падкрэслівае важнасць такіх сустрэч:
– Для нас як Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку важныя розныя перспектывы, і таму важна, каб і ў польскім асяродку, у якім жывём кожны дзень, гаварыць пра беларусаў, пра нас, пра беларускія справы, пра выклікі беларускага насельніцтва, якое тут жыве на Беласточчыне. З другога боку, нам цікава пазнаваць перспектывы беларусаў, якія сюды прыехалі і з Беларусі, і перспектывы тых, якія жывуць у іншых кутках Еўропы. Зараз Вільня – гэта такі горад, які насяляюць шматлікія беларусы.

Па словах Сцяпана Захаркевіча, сустрэча была цікавая і мясцовым, і людзям, што жывуць у Беластоку ў эміграцыі:
– Мне падаецца, што было цікава, задавалі шмат пытанняў, але бачна, што людзей хвалюе такая сучасная сітуацыя. Асабліва тых людзей, якія прыехалі сюды з Беларусі, і, трапіўшы крыху ў іншае асяроддзе, для іх акутальнае пытанне свядомасці, катэгарызацыі, адказу на пытанні: Хто я? Чым я адрозніваюся?
Сустрэча адбылася пры падтрымцы «Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку» і стала часткай больш шырокага цыкла дыскусій, прысвечаных культурнай самасвядомасці беларусаў у рэгіёне.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя






