У Беластоку адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды запуску праекта «Бяспечная каналізацыя для здаровага асяроддзя: трансгранічныя рашэнні Луцка і Беластока» ў рамках праграмы Польшча-Украіна NEXT 2021-2027.

Падчас канферэнцыі былі прадстаўлены мэты сумеснага праекта «Луцкводаканала» і Wodociągi Białostockich Sp. z o. у Беластоку, суфінансаваны Еўрапейскім Звязам. Кажа намесніца гарадскога галавы па пытаннях дзейнасці выканаўчых органаў Луцкага гарадскога савета Ірына Чабялюк:
-Дазвольце мне ў першую чаргу выказаць шчырыя словы ўдзячнасці ад усяго ўкраінскага народу, і ў тым ліку ад жыхароў горада Луцка Валынскай вобласці за падтрымку і дапамогу. Нам трэба выжыць. І ўласна такі праект, які мы плануем рэалізаваць, гэта адзнака таго, што мы не проста просім пра дапамогу, а мы гатовыя працаваць супольна з еўрапейскімі партнёрамі ў рэалізацыі той інфраструктуры, якая ў першую чаргу патрэбная нашым жыхарам.
Удзельнік прэс-канферэнцыі, прадстаўнік Беластоцкага Водаканала Яраслаў Пожыжэк выказаў шкадаванне, што праз ваенна-палітычныя прычыны Беларусь не можа прымаць удзел у такім важным транспамежным праекце:
-Раней праекты рабіліся для трох краін: Польшчы, Беларусі, Украіны. Але пасля выбуху вайны ЕЗ вырашыла, што ў гэтым транспамежным праекце не будзе падтрымліваць Беларусь. Вельмі прыкра, бо ў Беластока вельмі блізкія кантакты з Гародняй і з усёй Беларуссю. І зрэшты ў Беластоку хіба маем больш беларусаў, чым украінцаў. Але маем надзею, што да гэтага вернемся.
Фінансавая падтрымка ЕЗ складзе 90% ад кошту праекта, гэта значыць амаль 2,4 мільёна еўра, і будзе пароўну падзелена паміж дзвюма арганізацыямі. У межах праекта ў Беластоку будзе праведзена мадэрнізацыя аднаго з асноўных каналізацыйных калектараў – на ўчастку ад р. Бяла ў раёне вул. Сікорскага да вул. Wysoki Stoczek.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:




Беларускае Радыё Рацыя