BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Войцех Сегень: Мусім арыентавацца на свае інтэлектуальныя сілы

Выбары ў мясцовае самакіраванне ўжо ў нядзелю 7 красавіка.

У гміне Дубічы Царкоўныя патрэбныя новыя ідэі, якія вызначаць кірункі развіцця – лічыць кандыдыт у раду гміны ад выбарчага камітэта Гайнаўская Самаўрадавая Кааліцыя Войцех Сегень.

«У нас дастаткова інтэлектуальнай сілы каб будуваць сваё, а не чакаць, каб хтосьці нам пабудаваў тут «смеццевую фабрыку», – перакананы Войцех Сегень.

Чаму людзі ў нашым рэгіёне баяцца слова «экалогія». Экалогія адклікаецца да слова дом. І калі хтосьці з’яўляецца эколагам, то ён дбае пра свой дом. Адзін выхад для нас – будаваць нашу будучыню на інтэлектуале тых людзей, якія тут жывуць. Час каб рада гміны да гэтага прыслухалася.

Войцех Сегень доктар сацыялогіі, псіхолаг, саўладальнік агратурыстычнай сялібы ў Чохах Арлянскіх. Кандыдуе да рады гміны Дубічы Царкоўныя. Выбарчая акруга Чохі Арлянскія і Елянка.

Беларускае Радыё Рацыя