BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Войцех Сегень: Абвастрэння на мяжы няма

Урад Польшчы агучыў план узмацнення мяжы з Беларуссю, у тым ліку бліжэйшым часам мае з’явіцца прымежная буферная зона. Гэта закране 26 мясцовасцяў Гайнаўскага павета і адну мясцовасць Беластоцкага павета на Падляшшы. Аднак мясцовыя жыхары абураныя такімі планамі. Наш сённяшні госць – радны гміны Дубічы Царкоўныя Войцех Сегень – катэгарычны ў сваіх ацэнках урадавых планаў. На размову з ім запрашае Яна Запольская.

РР: На гэты момант можна смела сказаць, што сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася, маю на ўвазе найперш вось гэты міграцыйны ціск.

– Я хачу сказаць адну рэч, як прадстаўнік і жыхар нашай гміны. Мы нічога тут не бачым, няма абвастрэння. Тое, што вы бачыце ў Беластоку і з перспектывы, разумею, варшаўскай, гэта не тое, што мы бачым тут. Тут няма ніякага абвастрэння. Цэлы час бачым сітуацыю такой, як яна ёсць. І яна не змяняецца доўгі час.

РР: Я толькі ўдакладню, што мы гаворым пра гміну Дубічы Царкоўныя, так?

– Так, дакладна.

РР: Я чаму так кажу, я толькі карыстаюся афіцыйнымі лічбамі, якія нам паведамляюць пра агульны рост спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. А другая рэч, якую нам паведамляюць дзяржаўныя ўлады і медыі, што мігранты сталі больш агрэсіўнымі. І гэты выпадак нядаўна, акурат у гміне Дубічы Царкоўныя, дзе жаўнер быў паранены.

Мажліва, проста ў вашай гміне не адбываецца, а дзесьці побач больш мігрантаў?

– У нашай гміне толькі той, хто сее буру, з’бірае тое, што з’бірае. Тут няма нічога з таго, што гавораць польскія найбольшыя медыі. Мы тут жывём спакойна, няма нічога, што сказала б тое, што трэба тут рабіць зону. Для людзей, што тут жывуць і бачаць, што тут адбываецца штодня, гэтая сітуацыя страшная, бо мы не бачым таго, каб нас зачынілі ў зоне. Тое, што вы бачыце нават у Беластоку, Варшаве і іншых местах, мы таго не бачым тут.

РР: Я так разумею, мясцовыя жыхары катэгарычна супраць планаў увядзення буфернай зоны?

– Вядома. Усе людзі з якімі мы гаворым тут, ад Чаромхі праз Дубічы Царкоўныя да Гайнаўкі. То смерць нашага агратурызму. Мы доўга працавалі, каб зрабіць гэта тут. Учора была сустрэча з ваяводам, які быў не падрыхтаваны, нават не ведаў таго, што жаўнеры, якія стаяць на мяжы, страляюць у людзей. А мы не хочам, каб у нас стралялі. Мы знаем цяжкую сітуацыю, дзе палякі рабілі этнічныя чысткі на нас. Мы хочам, каб з намі гаварылі цэлы час. А польская ўлада, што прыходзіць цяпер, яна не гаворыць з намі.

РР: Нельга адмаўляць, што за ўсходняй мяжой, сітуацыя не ёсць добрай, і мяжа Польшчы ёсць таксама мяжой Еўрапейскага Звязу. Усё ж трэба яе ўзмоцнена ахоўваць. Якое выйсце людзі прапанавалі ў гэтай сітуацыі?

– Чаму трэба яе ахоўваць?

РР: Бо ёсць спробы ажыццяўлення дыверсіяў на тэрыторыі Польшчы. Мажліва, як мяжа ахоўвалася менш, то дыверсанты мелі больш мажлівасцяў трапляць у Польшчу…

– Якія дыверсанты? Польская ўлада функцыянуе так, што цэлы час ідуць кантакты з Беларусяй праз шлях у Семяноўцы. Я не ведаю, чаму нельга перарваць гэтых кантактаў.

Нашым госцем быў радны гміны Дубічы Царкоўныя Войцех Сегень, які прадставіў погляд на сітуацыю на мяжы з пункту гледжання мясцовага жыхара.

Беларускае Радыё Рацыя