Звязаць на прутках белага мядзведзіка ў акулярах прапануюць падчас новага праекта валанцёраў фундацыі OKNO NA WSCHÓD.

Пра адметнасці новага праекта распавяла прадстаўніца фундацыі Ліза Міцкевіч:
– Ініцыятыва «Беласток, тут чытаем» – гэта ініцыятыва фундацыі OKNO NA WSCHÓD, якая вельмі цікавая. З аднаго боку яна дае магчымасць рэалізавацца пад нашымі «крыламі», рэалізаваць уласныя ідэі. З другога боку – аб’яднаць жыхароў горада, тых, якія тут жывуць ужо шмат гадоў, і тых, якія толькі што прыехалі. Сэнс гэтай ініцыятывы, што разам з жыхарамі Беластока мы будзем на прутках вязаць мядзведзяў, бо як вы ведаеце, ёсць такі стэрэатып, што па вуліцах Беластоку гуляюць мядзведзі.
Па словах прадстаўніцы фундацыі, праект павінен аб’яднаць жыхароў Беластока з беларусамі, якія прыехалі ў гэты горад:
– Мы хочам зрабіць такога мішку, які будзе з’яўляецца сімвалам таго, што мы ўсе розныя, але мы – усе разам. Таму для нас бібліятэка такі сімвал аб’яднання. І мы хочам гэтага мішку звязаць на прутках разам з другімі жыхарамі, каб аб’яднацца ўсім разам. Мы будзем вязаць на прутках усе разам, затым мы разам перададзім гэтых мішак у бібліятэку «Książnica Podlaska». Як жыхары горада змогуць атрымаць гэтага мішку мы раскажам пазней, бо зараз гэта сакрэт.
Каб далучыцца супольнага вязання на прутках на сацыяльных сетках фундацыі будзе ўказаны час і месцы для такіх сустрэч. Папярэдне вядома, што першая такая сустрэча адбудзецца 14-га студзеня 2026 году.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






