BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Філатчанкава: Мы таксама хочам дапамагаць

У Варшаве з’явілася новая ініцыятыва «Побач». Яе стравальніцы – жанчыны, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, а цяпер хочуць падтрымліваць адна адну і разам абараняць правы і годнасць былых палітвязняволеных жанчын. Больш пра арганізацыю – у гутарцы сустравальніцы «Побач» Вольгі Філатчанкавай з нашай журналісткай Марынай Савіцкай.

Вольга Філатчанкава
Вольга Філатчанкава

РР: Вы запускаеце цяпер ініцыятыву дапамогі «Палітвязынка». У першую чаргу на чым прануеце засяродзіцца?

Вольга Філатчанкава: У першую чаргу мы вырашылі засяродзіцца на доўгатэрміновай псіхалагічнай дапамозе жанчынам. Таму што, як мы зразумелі, што дзесяць сеансаў, якія прапаноўваюцца ўсім, хто выязджае з краіны, хто, напрыклад, адсядзеў, гэта яўна недастаткова. Бо, па-першае, гэтага не хапае часта. А па-другое, часцей за ўсё людзі патрабуюць гэтай псіхалагічнай дапамогі не ў першыя дні пасля вызваленню ці пераезду, а ўжо пазней, праз паўгода, праз год, як каго накрые. Таму што спачатку чалавек рухаецца на нейкім адрэналіне, а потым прыходзіць усведамленне, што ён згубіў, як магло бы быць, чаму я тут і г.д. І яго накрывае. Гэта не ва ўсіх здараецца, але гэта здаецца і дастаткова часта.

Таму мы вырашылі шукаць сродкі, шукаць магчымасці, каб гэтую псіхалагічную дапамогу аказваць. Плюс яшчэ мы плануем рабіць рэтрыты, калі знойдзем на гэта сродкі, таксама для жанчын, якія вызваліліся з калоній. Наш асноўны фокус пакуль на тых, хто асядзеў у беларускіх калоніях. Далей, калі мы разаўемся, калі будзе ўсё ісці нармальна, мы плануем, канешне, дапамагаць і ўсім астатнім. Але пакуль наш асноўны фокус – гэта жанчыны пасля калоніі.

РР: Распавядзі пра каманду, якая задзейнічана ў ініцыятыве?

Вольга Філатчанкава: Гэта ўсе былыя палітзняволеныя. Хто мае жаданне, хто мае нейкі імпэт, ці дапамагаць, ці проста быць побач, як і называецца наша ініцыятыва, таму што не абавязкова, каб усе тыя, хто да нас далучыўся, усе штосьці рабілі. Не, яны могуць проста быць. Штосьці абмяркоўваць, падтрымліваць адна адну добрым словам, і гэтага ўжо дастаткова, каб існавала наша кам’юніці, таму што гэтая супольнасць існава, я думаю, з года 24-га, менавіта ў такім фармаце. І зараз мы ўжо проста вырашылі, што можам рабіць больш, тым больш што зараз выходзяць людзі, і спадзяюся, што яшчэ выйдуць наступныя групы. І мы таксама хочам дапамагаць.

Цалкам размова:

Сачыць за дзейнасцю ініцыятывы «Побач» можна праз інстаграм: http://instagram.com/pobach.association

Беларускае Радыё Рацыя