
Юрыдычная кансультацыя, каб дапамагчы разабрацца ў сітуацыі. Сёння сацыяльная служба “Адно акно” праводзіць бясплатная кансультацыя прафесійнага адваката па пытаннях абароны правоў ЛГБТК+-людзей. У межах шэрагу мерапрыемстваў да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй, які 17 траўня адзначылі ва ўсім свеце.
На важнасць такіх кансультацый увагу звярнула прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінету Вольга Гарбунова:
– Аўтарытарнай дзяржаве не трэба, каб людзі задумваліся пра тое, што іх правы парушаюць. На гарачай лініі нашай службы “Адно акно” будзе на дзяжурстве адвакат, які спецыялізуецца па такога кшталту справах менавіта па абароны асоб, якія сталі ахвярамі дыскрымінацыі і гвалту.
Шэраг акцый праходзілі 17 траўня, пра іх расказала Вольга Гарбунова, якая падкрэслівае, што сёння важнае змаганне за правы кожнай сацыяльнай катэгорыі, якіх выключаюць беларускія ўлады пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя






