Асветніцкая ды даследчыцкая дзейнасць – гэта тое, чым у Нямеччыне працягвае займацца запрошаная даследчыца ў Інстытуце філасофіі Дыстанцыйнага ўніверсітэта горада Хагена (Нямеччына) Вольга Шпарага.

На парадку дня – дыскусіі і лекцыі для студэнтаў і акадэмічнай супольнасці, — адзначыла экспертка:
– На наступным тыдні я збіраюся ўдзельнічаць у Штутгардзе ў дыскусіі, якую арганізуе нямецкі Інстытут міжнародных адносінаў, і мы будзем абмяркоўваць магчымасці культурнай палітыкі, разам з немецкімі эксперткамі і журналісткамі. Я спадзяюся, што буду гаварыць пра Беларусь, пра тое, наколькі важна заставацца Беларусі ў фокусе ўвагі немецкіх СМІ.
Вольга Шпарага — беларуская філосафка, кандыдатка філасофскіх навук. Вядомая сваімі даследаваннямі грамадзянскай супольнасці, фемінізму і сучаснай адукацыі. У 2020 годзе яна далучылася да асноўнага складу Каардынацыйнай рады і стала прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па адукацыі. Зараз працягвае сваю дзейнасць у эміграцыі.
Цалкам матэрыял:
Беларукае Радыё Рацыя
Фота Вольгі Шпарагі.






