
Палітычны філосаф і аўтарка кнігі “У рэвалюцыі жаночае аблічча. Выпадак Беларусі” Вольга Шпарага на навагоднім прыёме ў Патсдамскім універсітэце атрымала “Прэмію Вальтэра за талерантнасць, міжнароднае разуменне і павагу адрозненняў”. Універсітэт уручае гэтую прэмію з 2017 года. Сёлета ўпершыню яе атрымала беларуска.
Вольга Сямашка пагутарыла з лаўрэаткай Прэміі Вальтэра і філосафам Вольгай Шпарага пра тое, як у Германіі бачыцца сітуацыя вакол і ўнутры Беларусі; што казала філосаф у сваёй прамова падчас уручэння для акадэмічнай нямецкай эліты; якім чынам уладкоўваецца беларуская супольнасць у выгнанні па ўсім свеце і ці можна казаць пра з’яўленне такім чынам, беларускай протадзяржавы ў выгнанні:
– Гэта прэмія ўручаецца людзям, якія з’яўляюцца навукоўцамі і ў апісанні да прэміі напісана выбітным навукоўцам, а з другога боку актывістам і актывісткам. Тым, хто зрабіў штосьці для сваёй краіны, паколькі гэта людзі з іншых краін, не з Нямеччыны. У апісанні да прэміі таксама пазначана, што яна спрыяе ўзаемаразуменню паміж народамі. То бок гэта людзі з іншых краін, якія дапамагаюць зразумець у Нямеччыне, што ў нашых краінах адбываецца.
Гэта і за мае навуковыя дасягненні, з аднаго боку, а з другога боку, за тое што я раблю, як палітычная актывістка, працягваю рабіць з 2020 года даючы інтэрв’ю, выступаючы з лекцыямі ў нямецкамоўнай прасторы. Знаёмлю з Беларуссю, апісваю, што змаганне за дэмакратыю працягваецца ў гэтых цяжкіх умовах. Расказваю пра палітвязняў з маёй навуковай перспектывы.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:




Беларускае Радыё Рацыя






