
Канцэрт адбудзецца ў значным месцы — Музеі памяці Сібіры, пра што і распавяла арганізатарка, намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк:

– Месца памяці і ўспамінаў цяжкіх, складаных часоў у гісторыі жыхароў гэтай зямлі ў Музеі памяці Сібіры. У тым кантэксце лёсы нашых інтэлектуалаў-паэтаў беларускіх, якія былі расстраляныя ў 1937 годзе, упісваюцца ў гэтае месца памяці вельмі добра. І кіраўніца “Вольнага хору” паведаміла, што ў час пабыўкі ў “скарынаўцы” яна знайшла рукапіс верша “Наша песня”, напісанага Міхасём Кавалём на гэты твор. Яны праспяваюць песню ўпершыню ў рамках гэтага канцэрта. Так што будзе нават невялікая прэм’ера. Думаю, што варта далучыцца.
Адрас: Музей Памяці Сібіры, ul. Węglowa 1, Białystok
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Цэнтра






