BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Вольныя Купалаўцы” пакажуць у Варшаве апошнюю прэм’еру ў гэтым сезоне

“Вольныя Купалаўцы” граюць у Варшаве сваю апошнюю прэм’еру ў гэтым сезоне. Спектакль мае назву “Валізка” і заснаваны на творы Малгажаты Сікорскай-Мішчук.

Распавядае рэжысёр Аляксандр Гарцуеў:

-Можа быць гэты спектакль адрозніваецца ад мінулых спектакляў, якія мы тут рабілі. Ён менш прыбліжаны да нашых беларускіх рэальнасцяў. Але ўсё ж гэта наша тэма – тэма адзіноты, тэма пошуку сябе ў прасторы, у жыцці.

Паказы будуць ладзіцца 24, 25 і 26 чэрвеня на пляцоўцы Scena Przodownik Teatru Dramatycznego.
У ролях – Аляксандр Казела, Зоя Белахвосцік, Андрэй Дробыш, Валянціна Гарцуева, Зміцер Есяневіч.

Праект ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Цэнтра Мірашэўскага.

Квіткі: https://fienta.com/pl/s/walizka?fbclid=PAZXh0bgNhZW0CMTEAAafPf3bmnishge9MWk8kMOTmMHbD3y1MmQ85JRv9tqK0WlMldkA_0HHS_LzvSQ_aem_CrXhybNR0MBhsJ2WdwpTig

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя