BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбарчы блок «Салідарнасць» правёў у Беластоку стратэгічнае планаванне

Блок «Салідарнасць» – аб’яднанне сяброў аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” зладзілі ў Беластоку двухдзённую сустрэчу са стратэгічным планаваннем супольных дзеянняў у выбарах у Каардынацыйную Раду.

Гаворыць сустаршыня БХД – Георгій Дзмітрук:

Мы зрабілі такое аб’яднанне, якое называецца “Салідарнасць”, і зараз праходзіць тут такая рабочая сустрэча нашых ініцыятыўных груп. І мы выпрацоўваем нашы прынцыпы саўдзелу ў выбарчай кампаніі ў “Каардынацыйную раду”. І “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, і “народная грамада” – гэта ідэалагічныя партыі.

Выконваючы абавязкі старшыні партыі «Народная Грамада» Яўген Вільскі адзначыў, што хоць партыі-партнёры і маюць розніцу ў палітычных поглядах, але іх аб’ядноўвае агульная мэта – вызваленне Беларусі і сваіх лідараў у прыватнасці:

Нашы партыя абсалютна розныя, сацыял-дэмакраты – гэта левыя, хрысціянскія дэмакраты – правыя. Нас аб’ядноўваюць погляды на будучае нашай краіны і рэальныя лідары беларускай рэвалюцыі. Гэта Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец, яны былі першымі арыштаваныя і першымі пасаджаныя. І невядома, як бы павярнулася, каб гэтыя людзі ў 2020 годзе былі на волі. Таму мы на гэтых прынцыпах аб’ядналіся. Але ідэалогія ў нас зусім розная. Мы хочам выпрацаваць тыя пазіцыі, дзе нашы погляды сыдуцца.  

Выбары ў новы склад Каардынацыйнай Рады адбудуцца з 25 па 27 траўня, у электронным онлайн-фармаце.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя