BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары ў Еўрапарламент пройдуць у Польшчы 9 чэрвеня

Канцылярыя прэзідэнта Польшчы абвясціла дату выбараў у Еўрапарламент.

“Выбары ў Еўрапарламент адбудуцца ў нядзелю, 9 чэрвеня 2024 года”, — паведаміла Канцылярыя, дадаўшы, што напярэдадні прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў адпаведнае рашэнне.

Канцылярыя прэзідэнта нагадала, што ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам выбары ў Еўрапарламент прызначаюцца прэзідэнтам «пастановай не пазней чым за 90 дзён да дня выбараў з прызначэннем іх даты ў выхадны з працы дзень, якія прыпадаюць на перыяд выбараў, устаноўлены ў палажэннях права Еўрапейскага звязу».

Сёлетнія выбары ў Еўрапарламент пройдуць у розных краінах ЕС 6-9 чэрвеня. У Польшчы будуць абраныя 53 еўрадэпутаты.

Беларускае Радыё Рацыя