
Лекцыя пра беларускі батальён і ўшанаванне крыжа ваярам Беларускага асобнага батальёна ды правядзенне сустрэчы з Паўлам Севярынцам. Гэта актыўнасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў літоўскім горадзе Коўна.
Дырэктарка Polyglot language organization VšĮ, якая прадстаўляе Беларускую Сябрыну Коўна Вераніка Выгоўская адзначыла, што ў планах адзначэнне 25 сакавіка, але пакуль што беларуская супольнасць не вызначылася з фарматам:
– Частка сябрыны, дарэчы, едзе ў Польшчу менавіта 25-га. Нашае адзначэнне будзе, напэўна, сціплым, ці мы далучымся да віншавання і да свята ў Вільні, ці ў Варшаве. Проста 25-га – гэта серада. Аднак неяк сціпла і самі адзначым. 21-га думаем нейкі стол арганізаваць для сваіх сяброў.
Вераніка Выгоўская дадала, што само ўсталяванне шыльды ў памяць Беларускага асобнага батальёна хучэй за ўсё папярэдне пераносіцца на Дзень літоўскага войска 23 лістапада, бо пакуль што не атрыманая згода ад уладаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






