
Колік і Гандзя – героі цыкла кніг для дзяцей. Ужо ў жніўні выйдзе першае падляшскае выданне для наймалодшых беларусаў. Кнігі пра прыгоды Коліка і Гандзі выйдуць на гарадоцкай гаворцы. Найперш кніжкі маюць адукаваць і рэкламаваць гарадоцкую гаворку, адзначыла Дарота Сульжык з Гарадоцкага цэнтра культуры:
– Там будзе многа такіх нашых словаў, выразаў з гарадоцкай гаворкі. На канцы будзе слоўнічак з тлумачэннем гэтых выразаў. Думаю, што гэта будзе вельмі адукацыйна. Калі ідзе пра гарадоцкую гаворку, то канешне будзе пра вёскі.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Кожная кніга будзе прысвячацца адной з гарадоцкіх вёсак. Першая мясцовасць, якую наведае Колік і Гандзя, гэта Зубры. Мастацкім афармленнем кніг займаецца Магда Тачыдлоўска.
Беларускае Радыё Рацыя






