23 снежня ў сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства па вуліцы Варшаўскай, адбылося ўручэнне ўзнагарод у рамках 28-га выпуску Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы “Дэбют”, арганізаванага газетай беларусаў Падляшша «Ніва».

Кажа пераможца ў катэгорыі «Проза» I-й групы Багдан Дзімтрук з Гайнаўкі:
– Не думаў, што атрымаю першае месца. Неспадзяванка для мяне. Прыемна прыехаць і атрымаць гэты дыплом. Цяжка было, як пісаў прозу. Спачатку напісаў на польскай мове, а затым тлумачыў на беларускую мову.
Старшыня журы, паэт і крытык Андрэй Сцепанюк, падкрэсліў важнасць пераемнасці аўтарскага шляху канкурсантаў:
– Усё ж такі пэўны ўзровень дэбюту захоўваецца. І гэта вельмі важна. Я б хацеў, каб гэтыя людзі, асабліва маладыя людзі, засталіся ў гэтай творчасці, засталіся ў паэзіі, засталіся ў прозе. А з гэтым цяжэй, бо заканчваецца конкурс — і яна недзе знікаюць.
Конкурс “Дэбют” працягвае традыцыі падтрымкі беларускай літаратурнай творчасці ва ўсіх узроставых катэгорыях, стымулюючы моладзь і дарослых да развіцця роднай мовы і літаратуры.
У конкурсе прынялі ўдзел творцы розных узроставых груп:
I група — вучні і моладзь пачатковых школ і ліцэяў (20 канкурсантаў):
Проза:
1 месца — “Zaniapaly Ramantyk”, Бaгдан Дзімтрук, LO з DNB, Гайнаўка
2 месца — “Lilila”, Магдалена Раманчук, LO з DNB, Гайнаўка
3 месца — “Karol”, Караль Каліноўскі, Гарадок
Паэзія:
1 месца — “Zniczka”, Роза Невінска, Орля
2 месца — “Róza”, Зузанна Руткоўская, Залукі
3 месца — “Pierapiolka”, Анастасія Франкоўская, Гайнаўка (IV SZP)
3 месца — “Ewala”, Ева Ярашэвіч, Студзялова
3 месца — “Wozyk”, Міхал Дашкоў, Бельск Падляшскі
II група — дарослыя (26 канкурсантаў):
Проза:
1 месца — “Miklaszowiec”, Марэк Сапелка, Гайнаўка
2 месца — “Baradacz”, Радзіслаў Маціевіч, Беласток
3 месца — “Ela”, Ірэна Лукша, Гайнаўка
Паэзія:
1 месца — “Frezija”, Аліна Кулеша-Самоцік, Нараў
2 месца — “Barti”, Бартош Яканюк, Гайнаўка
3 месца — “Zoja”, Аляксандра Лушынская, Лесная, гм. Нараўка
3 месца — “Mars”, МарцінаЛеанеўская-Мухан, Міклашэва, гм. Нараўка.
















Беларускае Радыё Рацыя






