У беластоцкай галерэі Слядзінскіх чарговая выстава – гэтым разам беларускай мастачкі Ташы Кацубы.

У мінулую нядзелю куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская правяла экскурсію па выставе, – падрабязна патлумачыла яе канцэпцыю і распавяла пра кожны аб“ект.
-У першую чаргу выстава пра траўматычны вопыт, які пражывае альбо пражывала мастачка. Але таксама вельмі важна – гэта вопыт, які вельмі знаёмы большасці беларусаў. У яе практыках моцна пераплятаюцца і яе праца ў мастацтве, і яе праца ў кірунку моды. І таму гэта выстава вельмі цікавая.
Цэнтральным элементам выставы з’яўляюцца пяць касцюмаў і адна мазаіка, нерухомыя паміж шклянымі паверхнямі.
Выстава будзе працаваць да 28 снежня.






Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





