BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава “Лета” адкрылася ў Беластоку

У беластоцкай галерэі «Маршанд» існуе традыцыя летняй выставы, якая адкрываецца на пачатку ліпеня і працуе да канца жніўня. Сёлета традыцыю не парушылі – і выставу з назвай «Лета» адкрылі пры поўным зборы сяброў галерэі.

Кажа кіраўнік галерэі Януш Жабюк:

– Гэта летняя выстава сяброў клуба “Маршанда”. Кожны год мы вакацыі пачынаем з такой унутранай клубнай выставы. Мастакі прадстаўляюць свае апошнія дасягненні, як яны ўвайшлі ў новы год, што новага ў гэтым годзе яны могуць паказаць. І гэтая выстава будзе працаваць цэлыя вакацыі – два месяцы.

Мастацкая галерэя «Маршанд» імкнецца аб’ядноўваць мастакоў Падляшша. Яна не толькі арганізоўвае выставы, але таксама праводзіць пленэры і нават выдае свой часопіс, яго наступны нумар выйдзе сёлета ўвосень. 

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя