BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава «Мастацтва для канца свету» ў Беластоку

Беластоцкая мастацкая галерэя «Арсенал» – шырокавядомая ў Польшчы пляцоўка сучаснага канцэптуальнага мастацтва. Адметная яна яшчэ тым, што актыўна знаёміць з беларускімі і ўкраінскімі творцамі. Але на гэты раз у госці да беластачан прыехалі творцы з познаньскай галерэі «Арсенал». Сваю выставу яны назвалі «Мастацтва для канца свету».

Выстава «Мастацтва для канца свету» ў Беластоку

На цырымоніі адкрыцця яе куратар Марэк Васілеўскі казаў пра адказнасць мастацтва адлюстроўваць і асэнсоўваць усе тыя складаныя працэсы, якія адбывацца ў сённяшнім свеце.

-Наступае канец пэўнага палітычнага, геапалітычнага светапарадку. Мы назіраем як распадаецца той светапарадак, які цягам многіх гадоў быў нязменным. І ўзнікае пытанне, што мастакі з гэтым робяць, як яны працуюць.

Як пазначана ў анатацыі, «выстава стварае візуальнае эсэ пра сучасны час, які балансуе паміж заняпадам і надзеяй». Па заканчэнні цырымоніі адкрыцця адбыўся канцэрт гурта Coals.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя