BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава “Мерыдыян” у Варшаве

Выстава беларускай мастачкі Святланы Баевай “Мерыдыян” ладзіцца ў Варшаве. Падзея звязвае розныя гарады, аб’екты і асобы ў адзіную гісторыю. Ацанілі імпрэзу ўжо і вядомыя артысты.

Пра адзін з водгукаў на ўласную выставу распавяла Святлана:

– Чын-Чыны заходзілі, выказаліся. Вельмі прыемна, адразу стала лягчэй. Усё самае страшнае яны агучылі, і ўжо не страшна.

РР: А што менавіта яны сказалі?

– Штосьці пра сучаснае мастацтва, што трэба маляваць дамы, партрэты, кароў. Але ў нас якраз-такі была выява кароў, таму можна сказаць, што іх крыху залагодзілі.

Выстава “Мерыдыян” прадстаўленая на пляцоўцы “Прастора”. Падзея працягнецца да 21 красавіка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя