BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава партрэтаў палітвязняў ад мастачкі Яўгеніі Палуян

Зрабіць невядомых, кінутых за краты па палітычных матывах рэжымам дыктатара Лукашэнкі, вядомымі, узяла на сябе мастачка Яўгенія Палуян.

Амаль два гады кожны дзень яна малюе партрэты асуджаных за праўду. Іх ужо больш 500. На выставе, якая адбываецца на Беларускай пляцоўцы «Робім разам», прадстаўлена больш трохсот яе работ. Яўгенія не выбірае, каго лепш ці актуальней намаляваць, яна бярэ проста чарговы фотаздымак з сайта праваабарончага цэнтра «Вясна», кажа Яўгенія Палуян:

Некаторых палівязняў паказваюць, пра іх гавораць журналісты, палітычныя дзеячы, а астатнія нібыта знікаюць у інфармацыйны цень. І мне захацелася распавесці пра кожнага. Гэта працуе як маральная падтрымка. Такі спосаб сказаць людзям, што я не забылася пра іх. Усе тыя людзі, якія прыйшлі, і якія яшчэ прыйдуць паглядзець выставу, то яны таксама іх згадаюць.

Паводле мастачкі, яна працягне маляваць партрэты бязвінных ахвяр, якія знаходзяцца ў палоне Лукашэнкі толькі за тое, што хочуць бачыць Беларусь вольнай. Потым плануе аб´яднаць іх у фільме, які паспрабуе стварыць.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя