BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава “Польская салідарнасць: падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі” у Рыме

9 кастрычніка ў Амбасадзе Польшчы ў Рыме адбылося адкрыццё інфармацыйнай выставы «Польская салідарнасць: падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі», падрыхтаванай Беларускім Домам у Варшаве ў партнёрстве з Амбасадай Польшчы ў Італіі і пры ўдзеле арганізацыі “Талака” асацыяцыя беларусаў у Італіі.

Выстава распавядае пра шматгадовую салідарнасць і падтрымку Польшчы беларускай грамадзянскай супольнасці. Дзякуючы гэтай падтрымцы за апошнія гады Беларускі Дом змог аказаць дапамогу тысячам палітычна рэпрэсаваных беларусаў, былым палітвязням і іх сем’ям. Экспазіцыя — гэта знак удзячнасці Польшчы і адначасова заклік да іншых краін Еўропы працягваць падтрымку беларусаў у іх змаганні за свабоду і дэмакратыю, асабліва ва ўмовах глабальных крызісаў і новых войнаў, якія адцягваюць сусветную ўвагу. Выстава будзе прадстаўлена і ў іншых еўрапейскіх гарадах, каб прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці і падкрэсліць, што шматгадовая падтрымка і інвестыцыі Польшчы ў беларускі дэмакратычны рух былі жыццёва важнымі: без гэтых праграм Беларусь магла б ужо апынуцца ў складзе Расіі. Выстава падрыхтаваная пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча ў межах конкурсу «Публічная дыпламатыя 2024–2025 — еўрапейскі вымярэнне і супрацьдзеянне дэзінфармацыі». Асноўная мэтавая аўдыторыя — палітыкі, дыпламаты, эксперты, журналісты і актывісты, якія фарміруюць еўрапейскую павестку адносна Беларусі.

Кіраўнік Беларускага Дома Алесь Зарэмбюк падчас адкрыцця адзначыў: «Гэтая выстава — наш спосаб падзякаваць Польшчы за салідарнасць і дапамогу. Мы таксама хочам паказаць Еўропе, што падтрымка Беларусі мае значэнне і сёння, калі рэжым працягвае рэпрэсіі, а беларусы не спыняюць змаганне за сваю незалежнасць і дэмакратыю».

Паводле прэс-рэлізу

Фота: facebook.com/BelaruskiDom