BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава пра палітвязняў адкрылася ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі

Выстава «Нічога асабліва новага», прымеркаваная да Дня салідарнасці з палітвязнямі, адкрылася ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. На ёй можна не толькі ўбачыць рэчы зняволеных, але і пачуць іх галасы ў вершах і лістах.

Распавядаюць рэдактарка праваабарончай выдавецкай серыі “Беларуская турэмная літаратура” Алена Лапцёнак і куратарка выставы Вольга Кліп:

– Была вельмі цікавая праца над гэтай выставай, бо з чаго зрабіць выставу, калі артэфактаў практычна няма. І гэта стала асноўнай ідэяй гэтага праекту. І таму на выставе не толькі некаторыя рэчы, якія палітвязні змаглі вынесці з турмаў, але таксама іх словы. Іх словы запісаныя ў вершах.

РР: Вы сёння далучыліся да выставы, да вернісажу з кнігамі. Якімі?

– Першая, безумоўна, гэта «Турэмны дзённік» – зборнік твораў беларускіх палітвязняў, акурат апошніх гадоў, ну і паказала я апошнюю кнігу з выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура» – гэта Максім Знак «Закамерон».

Аўтар ідэі – Музей Вольнай Беларусі, суарганізатары і партнёры – праваабарончы цэнтр “Вясна”, беларуская асацыяцыя палітвязняў “Да Волі” і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Таксама праект падтрымалі Амбасада Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, мэрыя Варшавы, фундацыя “Trzy Trąby”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя