BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава жывапісу і графікі Радаслава Маціевіча ў Гайнаўцы

У Гайнаўцы ў Музеі беларускай культуры адбываецца выстава жывапісу і графікі Радаслава Маціевіча.

Выставу можна назваць у нейкім сэнсе справаздачнай, бо на ёй прадстаўлены працы з розных перыядаў творчасці мастака.

-На гэтай выставе можам пабачыць мае жывапіс і графіку, і крыху малюнкаў, якія з’явіліся цягам больш чым 10 гадоў маёй творчасці. Так, самы ранні твор, які там прэзентаваны, з’явіўся яшчэ ў ліцэі. У асноўным гэта пейзажы, але ёсць і графіка.

Радаслаў Маціевіч нарадзіўся ў 1994 годзе ў Беластоку. Займаецца прыкладной і мастацкай графікай у шырокім разуменні, акрамя таго, ілюстрацыяй, малюнакам і жывапісам. У Гайнаўцы адбываецца яго першая персанальная выстава.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя