BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выступ Познаньскага спеўнага сходу ў Познані

У нядзелю, 28 студзеня, Познаньскі спеўны сход бярэ ўдзел у дабрачынным канцэрце WOŚP.

Дата: 28 студзеня. Час: 17.00 (час мясцовы). Месца: Barak Kultury, al. Marcinkowskiego 21, Познань. 

WOŚP (Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy — Вялікі аркестр святочнай дапамогі) — гэта дабрачынная грамадская арганізацыя, якая штогод ладзіць акцыю, дзякуючы чаму лякарні Польшчы атрымліваюць медыцынскае абсталяванне для выяўлення цяжкіх захворванняў на ранніх стадыях. 

«Лёгкія пасля пандэміі» — дэвіз 32-й акцыі гэтага году. Збіраюць сродкі для набыцця абсталявання ў пульманалагічныя аддзяленні для дзяцей і дарослых. 

Спеўны сход выступіць з канцэртам у прамежку з 17:00 да 18:30.

Запрашаюць заспяваць разам любімыя песні і пачуць новы твор — «Фінскую польку» па-беларуску. 

Дарэчы, будуць і іншыя цікавыя выканаўцы, завітвайце! 

Уваход — ахвяраванне.