Пакуль робяцца дроны на валанцёрскіх пачатках у маленькай колькасці за асабістыя сродкі і невялікія ахвяраванні, якія паступілі за апошні месяц. Каб выйсці на большы маштаб, патрэбны сродкі і памяшканне, гаворыць адзін са стваральнікаў дронаў Ігар Бандарчук:
-У нас тут стварылася суполка, мы пачалі збіраць дроны. Відавочна, што ёсць магчымасць рабіць гэта больш масава, больш маштабна. Мы можам зараз збіраць адзін-два дроны на месяц. У мяне асабіста ад 6 да 8 гадзін займае, калі гэтым займацца прафесійна з раніцы да вечара. Гэта ёсць наша такая валанцёрская дзейнасць. Мы гэта робім за свой уласны кошт і ў свой вольны час.
Сябра «Вольнай Беларусі» Ігар Бандарчук звяртаецца да беларусаў за мяжой аказаць дапамогу, каб гэтая справа не згарнулася, а атрымала развіццё. Лёс Беларусі залежыць ад вынікаў вайны ва Украіне.
Спасылка, куды дасылаць ахвяраванні: https://zrzutka.pl/7hcp5x.
Беларускае Радыё Рацыя