BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызваленыя палітвязні пачалі працэдуру легалізацыі

Палітвязні, якія былі вызваленныя 13 снежня і засталіся ў Варшаве, цяпер праходзяць працэдуру легалізацыі.

Частка з іх ужо з’ехала ва Уроцлаў, частка – пад Гданьск. “Але і ў тых, хто застаўся ў сталіцы, не было вызначанасці наконт месца пражывання”, – распавядае дырэктарка Цэнтра Беларускай Салідарнасці Хэлена Нядзьвецка.

– Людзі разгубленыя, таму першыя два дні было не зразумела, што яны хочуць. Спачатку казалі, што мы ўсе хочам у Швецыю, затым яны хацелі ў Амерыку, потым яны хацелі ў Германію. Яны мянялі сваё меркаванне і сваё жаданне кудысьці з’ехаць кожны дзве гадзіны. Гэта з-за таго, што ў іх пакуль каша ў галаве. Яны яшчэ ў такім шокавым стане. Але прайшло некалькі дзён. З большага яны ўсе супакоіліся і памаленечку падаюцца тут на ахову і застаюцца тут.

Нагадаем, менавіта ЦБС у Варшаве стаў першым месцам, дзе спынілася большасць былых палітвязняў, якія трапілі ў Еўразвяз.

Беларускае Радыё Рацыя