BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„Wspólnota Polska“ дапамагае беларусам і ўкраінцам, што апынуліся ў бядзе

Найвялікшая польская арганізацыя, якая працуе з палякамі ва ўсім свеце, “Wspólnota Polska” актыўна дапамагае сваім суродзічам з Беларусі і Украіны, якія апынуліся ў бядзе. У розных будынках Пултускага замку, у якім месціцца Дом Палоніі, сёння пражывае больш сотні ўкраінцаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму.

Кажа дырэктар Дома Палоніі Міхал Кісель.

Замак належыць аб’яднанню „Wspólnota Polska“, якое ў Беларусі пабудавала ўсе польскія дамы, якія толькі можна было пабудаваць. Але потым адзін з такіх „паноў“ узяў і прысвоіў сабе іх усе. Мы радуемся, калі можам прымаць нашых суайчыннікаў, якія церпяць розныя пакуты ў сваіх краінах, а калі вяртаюцца сюды, у Польшчу, то заўсёды знаходзяць тут свой прытулак. Таму гэты Дом служыць палякам, польскай дыяспары, але штодня ён таксама адкрыты для ўсіх, бо без гэтага немагчыма было б яго ўтрымліваць. Таму мы заклікаем наведваць і прыязджаць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Украінцы, якія жывуць у Доме Палоніі, маюць магчымаць набываць розныя працоўныя спецыяльнасці і затым натуралізавацца ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя