XIII Міжнародны тыдзень супрацоўнікаў у Беластоцкай палітэхніцы распачаў сваю працу і працягнецца да 6-га снежня. Удзел у ім прымаюць прадстаўнікі кіраўніцтва ўніверсітэтаў, акадэмічныя выкладчыкі і супрацоўнікі офісаў міжнароднага супрацоўніцтва з усяго свету.

Кажа арганізатар, супрацоўніца аддзела абслугоўвання мабільнасці і міжнародных дагавораў Беластоцкай Палітэхнікі Магдалена Кадлубоўска:
-У сёлетнім International Staff Week прымаюць удзел 19 прадстаўнікоў замежных навучальных устаноў. Дакладней, з 12 краін і 13 устаноў: Чэхія, Бельгія, Нямеччына, Італія, Мазамбік, Марока, Мексіка, Маўрыкій, Тайвань, Боснія і Герцагавіна. Традыцыйна, для нашых замежных студэнтаў падрыхтавалі святочную сустрэчу з прадстаўнікамі ўлад Беластока.
Традыцыйна падчас Тыдня міжнародных супрацоўнікаў будзе працаваць «Культурны стэнд». Універсітэты з 12 краін свету прадставяць сябе і падзеляцца інфармацыяй аб ВНУ і магчымасцях навучання. Таксама гэта будзе магчымасць наладзіць кантакты і паспрабаваць дэлікатэсы з розных куткоў свету.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя