BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

XXI Падляшскі фестываль навукі і мастацтва: Беласток, Ломжа, Сувалкі і Вільня

XXI Падляшскі фестываль навукі і мастацтва пройдзе з 9 па 18 траўня 2025 года і ахоплівае больш за 500 мерапрыемстваў.  Лекцыі, майстар-класы, гульні, канцэрты, выставы і спектаклі будуць арганізаваны навуковымі ўстановамі Падляшша і пройдуць у Беластоку, Ломжы, Сувалках, і нават Вільні.

Сярод важных тэм – антыбіётыкі ў сучасным свеце, адзначыла каардынатарка фестывалю, прафесар Ганна Манюшка-Маліноўская.

У Падляшскім фестывалі навукі і мастацтва прымуць удзел 11 універсітэтаў рэгіёну, а таксама Беластоцкі навукова-тэхналагічны парк. Кульмінацыяй стане Сямейны навуковы пікнік, дзе кожны зможа стаць часткай займальных навуковых і культурных падзей.

Праграма тут: https://podlaskifestiwal.pl/.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя