Юбілейныя, XXV Дні культуры Крэсаў пачаліся з выступлення танцавальнага калектыву “Perła” на сцэне Падляшскай оперы і філармоніі. З святочнай нагоды на гасцей звярнуўся Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:
– Нагода або нагоды выбітныя, бо рэдка адзначаем юбілеі. Калі паглядзім на 35-годдзе і 25-годдзе, то ў гэтым абшары, які мы называем крэсовай культурай, дзяржава змагла зрабіць вельмі шмат.
Падчас Дзён культуры Крэсаў традыцыйна адбудзецца кірмаш “Казюкі”. Пачаставацца рэгіянальнымі прысмакамі і набыць вырабы падляшскіх, украінскіх і літоўскіх рамеснікаў можна будзе ў выходныя з 16 па 17 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя