BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

YouTube-праект “K6 live” запрашае на канцэрт у Варшаве

У Варшаве ў пятніцу, 12-га снежня, пройдзе канцэрт ад YouTube-праекту “K6 live”. У ім маладыя музыкі граюць аўтарскія кампазіцыі ды размаўляюць з вядучымі пра жыццё і творчасць.

Пра канцэпцыю вечарыны распавёў сузаснавальнік праекту Стас Мурашка:

– Гэты канцэрт задуманы як тусоўка вакол праекта “K6 live”, у якім мы робім відэа з музыкамі і размаўляем з імі. І тут з’явілася такая ідэя, бо нікога не звалі мы на здымкі апошнім часам, нам заўсёды хацелася, каб гэта ўсё гучала таксама на сцэне, у клубе, дзе заўгодна. І з’явілася ідэя, усе змаглі ўзяць удзел, і такі канцэрт арганізаваўся.

Музыкі з гуртоў Serbski Nozh, LÖS і Lubber Louie выступяць 12 снежня ў клубе 2Kola (Tunelowa 2b).

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя