BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца беларусы ва Украіне?

Ва Украіне зараз у цэлым станоўчае стаўленне да прадстаўнікоў беларускай дыяспары, і за апошні год яно амаль што не змянілася.

Здымак ілюстрацыйны

Шмат хто з беларусаў займаецца гуманітарнымі справамі, робіць данаты на карысць ВСУ і беларускіх ваяроў, – адзначыў беларускі валанцёр, прадстаўнік грамадскага аб’яднання “Сустрэча”Максім Дзмітракоў:

-Я не адчуваю ніякай дыскрымінацыі. Адчуваю тут сябе добра, і стаўленне да мяне вельмі добрае, таму што я валанцёр. Усе бачаць нашую дзейнасць, і нас прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем” у Беларусі – гэта сведчыць пра тое, што наша праца бачная, і стаўленне да нас добрае. І для ўкраінцаў мала таго, што мы перадаём дапамогу, мы і змяншаем шкоду з боку рэжыму Беларусі.

Асноўнымі праблемамі беларусаў ва Украіне ў пачатку 2026 года застаюцца складанасці з легалізацыяй, блакаванне банкаўскіх рахункаў і пагроза дэпартацыі з-за пратэрмінаваных пашпартоў, якія немагчыма абмяняць у консульствах. Акрамя бюракратычных перашкод, беларускія добраахвотнікі і валанцёры сутыкаюцца з недаверам з боку дзяржаўных органаў, што запавольвае атрыманне імі дазволаў на жыхарства.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя