BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ў Славеніі?

Атрыманне пашпарту замежніка, адкрыццё рахункаў у банках, працэс легалізацыі, супраца з беларускімі дыяспарамі з Харватыі, Аўстрыі і Італіі, арганізацыя і святкаванне Купалля.

Такім чынам будуецца праца прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Славеніі, – распавяла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў гэтай краіне Аляксандра Мамаева:

-Зараз, канешне, такія пытанні, якія актуальныя і для іншых краінаў таксама – гэта легалізацыя, гэта з пашпартамі замежніка, з даведкамі, з банкаўскімі рахункамі, візамі і так далей. І ў Славеніі мы разам з дыяспарай і Народнай амбасадай рабілі адукацыйную кампанію, каб неяк палепшыць гэты стан. У нас зараз праяснілася больш-менш сітуацыя з пашпартамі замежніка. Ёсць ужо адзін пазітыўны кейс. Але застаецца вялікая праблема з тым, каб атрымаць візы для сваякоў, напрыклад, каб яны прыехалі ў Славенію.

Аляксандра Мамаева дадала, што таксама беларусы Славеніі ў апошні месяц былі ангажаваныя ў выбары ў Каардынацыйную Раду. Гэта стала таксама значнай палітычнай падзеяй для беларускай дыяспары.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя