BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З канцэртам — у лета: творчы фінал гадавой дзейнасці “АБ-БА” ў Беластоку

16-га чэрвеня, у 17:30 у Беластоцкім Тэатры Лялек пройдзе падвядзенне вынікаў творчай дзейнасці дзяцей і моладзі, што займаюцца ў гуртках Аб’яднання “АБ-БА” — арганізацыі, якая падтрымлівае вывучэнне беларускай мовы ў Падляшшы.

Кажа сябра аб’яднання Ілона Карпюк:

– У гэтым годзе дзеткі працавалі і ў танцавальным калектыве «Падляшскі вянок». Працавалі ў тэатральнай групе, якая ў гэтым годзе ўпершыню працавала пад апекай новай настаўніцы беларускай мовы Ганны Плашчынскай. Але і надалей з акторам Бэрнардам Баням. Вельмі будзе цікава паслухаць нашых дзяцей, якія выступаюць на конкурсах беларускай песні. Вечар эмацыянальны і для бацькоў, і для дзяцей.

А ўжо 22 чэрвеня адбудзецца другое падвядзенне — на гэты раз вынікаў этнаграфічных летнікаў. 12-й гадзіне — сустрэча малодшай групы ў Ляўкове Новым (Agroturystyka Bora Zdrój, Lewkowo Nowe 93). А 14-й гадзіне — сустрэча старэйшай групы ў Нараўцы (станцыя каякоў, Hajnowska 33). Аб’яднанне “АБ-БА” запрашае бацькоў, сяброў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца развіццём беларускамоўнай культуры ў рэгіёне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота “АБ-БА”.