Намесніца міністра адукацыі Катажына Любнаўэр заявіла, што міністэрства хоча, каб настаўнікі не маглі задаваць пэўны тып хатніх заданняў у 1-3 класах.
«Вядома, можна прапанаваць дзіцяці вывучыць верш ці патрэніравацца ў табліцы множання, маем на ўвазе тыя работы, дзе патрэбна дапамога бацькоў. Мы б хацелі, каб дзіця пабегала, пагуляла, займалася тым, што яму цікава, а не сядзела над урокамі», – сказала Катажына Любнаўэр.
У 4-8 класах хатняе заданне будуць выконваць толькі жадаючыя, а за хатнюю працу не будуць ставіцца адзнакі.
Польскае радыё
Фота: zakordon.24tv.ua