BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З Курскай вобласці эвакуявалі 76 тысяч чалавек

Пасля таго як у пачатку гэтага тыдня ВСУ пачалі ўварванне на расейскую тэрыторыю, Масква прыкладае намаганні па эвакуацыі сваіх грамадзян і гуманітарнай дапамозе.

Фота: AP/Government of Kursk region of Russia https://kursk.ru.

Паводле апошніх звестак, з Курскай вобласці ўжо эвакуяваны 76 тысяч чалавек, паведамляе Еuronews са спасылкай на расейскія СМІ.

У пятніцу ўлады РФ пачалі сцягваць дадатковыя сілы да Курска. У гэты ж дзень расейскія ўлады ўвялі т. зв. «антытэрарыстычную аперацыю» ў Курскай, Белгарадскай і Бранскай абласцях Расеі, якія мяжуюць з Украінай.

Гэта стала найбуйнейшым нападам Кіева на расейскую тэрыторыю з таго часу, як Крэмль пачаў поўнамаштабнае ўварванне ў суседнюю краіну ў лютым 2022 года.