BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“З надыходам вясны цяжкасці, звязаныя з вайной, нікуды не зніклі”

З падвышэннем тэмпературы на вуліцы стала цяплей і ў памяшканнях, дзе няма падачы цяпла. Але з надыходам вясны цяжкасці, звязаныя з вайной, нікуды не зніклі.

Алесь Мінаў
Алесь Мінаў

У цэлым людзі дастасавалі сваё жыццё да графікаў адключэнняў, – адзначыў беларускі журналіст Алесь Мінаў, які жыве ва ўкраінскай сталіцы ў ваенны час:

– Агулам сапраўды, як стала цяплей на вуліцы, у кватэрах таксама стала цяплей, таму цяпер больш бадзёры настрой. Наконт звычак, яна і раней была, але за апошнія месяцы значна больш актуальна стала ствараць запас вады, бо часам яна зусім знікае.

Журналіст Алесь Мінаў быў засуджаны ў Беларусі на тры гады «хіміі». У снежні 2021 году ён выехаў ва Украіну, дзе застаўся і пасля пачатку вайны.

Бліжэйшымі днямі ў Кіеве днём трымаецца плюсавая тэмпература, але ўначы яшчэ лёгкія маразы. З наступнага тыдня стане прасцей – бо днём будзе да +15 градусаў, уначы таксама прагназуецца плюсавая тэмпература.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя