BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З пачатку года затрымана больш за 270 арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы

З пачатку года польская памежная ахова супольна з супрацоўнікамі паліцыі затрымалі больш за 270 арганізатараў і памагатых незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Апошнія тры месяцы ў прыпамежных рэгіёнах Польшчы дзейнічала буферная зона, якая абмяжоўвала ўезд на акрэсленыя тэрыторыі. Нягледзячы на гэта, затрымана больш за 70 чалавек з ліку асобаў, якія садзейнічалі нелегальнай міграцыі.

fot. Monika Kalicka

Пра гэта паведаміў інспектар Томаш Крупа, прэс-сакратар ваяводскай камендатуры паліцыі ў Беластоку:

-Праца паліцыі – гэта, між іншым, агляд аўтамабіляў, а таксама мабільны кантроль. Такіх кантрольных мерапрыемстваў на працягу тэрміну дзеяння буфернай зоны мы правялі больш за 122 тыс. Дзякуючы дзейнасці паліцыі затрыманы так званыя кур’еры і асобы, якія трапілі ў нашу краіну нелегальна.

Сярод затрыманых арганізатараў і памагатых у нелегальным перасячэнні мяжы як грамадзяне Польшчы, так і іншых краін, у тым былога Савецкага Саюза, а менавіта Беларусі, Украіны і Грузіі.

Беларускае Радыё Рацыя