BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З пачатку году ў Беларусі і Расеі затрымалі некалькі дзясяткаў грамадзян Латвіі

Сёлета ў Беларусі і Расеі затрымалі некалькі дзясяткаў грамадзян Латвіі, паведаміла латвійская міністарка замежных спраў Байба Бражэ паведамляе «Позірк».

Паводле міністаркі, наведваючы Беларусь і Расею, грамадзяне Латвіі «рызыкуюць стаць не толькі аб’ектам выведкі з боку службаў гэтых краінаў, але і абʼектам іншых правакацыяў».

Магчымасці надаць дапамогу ў выпадку інцыдэнтаў вельмі абмежаваныя ці ўвогуле адсутнічаюць, адзначыла яна. Бязвізавы рэжым у Беларусі дзейнічае з 15 красавіка 2022 году для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж году — для жыхароў Польшчы. Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў працягваў ягоны тэрмін, апошні раз — да канца 2024 года.