Грамадзянін Беларусі затрыманы за спробу перавозкі мігрантаў, паведамляе Памежная ахова Польшчы. Адзначаецца, што беларус накіроўваўся да мяжы, дзе яго “чакалі замежнікі, якія незадоўга да гэтага незаконна перайшлі на тэрыторыю Польшчы”. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.

24 верасня паведамлялася пра затрыманне 30-гадовай беларускі, якая перавозіла ў аўтамабілі чатырох нелегальных мігрантаў. Адзін з іх быў знойдзены ў багажніку аўто.
За 26 дзён верасня суседнія краіны Еўразвяза прадухілілі на 14,8% больш спроб незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі, чым за ўвесь жнівень, і на 31,9% больш, чым за ўвесь ліпень, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных памежных служб. Рост напружанасці назіраецца ў напрамках Польшчы і Літвы.






