BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За суткі не было ніводнай спробы нелегальна перайсці мяжу

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі, 12 студзеня, не было ніводнай спробы нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. Пра гэта паведамляюць польскія памежныя службы. Па іх інфармацыі, памежнікі зафіксавалі групу людзей, якія рухаліся ўздоўж сцяны ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя. Аднак яны не пакінулі тэрыторыю Беларусі.

Прыток мігрантаў у Беларусь пачаўся ў 2021 годзе на хвалі міграцыйнага крызісу на граніцах з краінамі Еўразвязу. Мігранты планавалі праз Беларусь патрапіць у Еўразвяз, і ў еўрапейскіх краінах перакананыя, што да ўзнікнення гэтага крызісу датычныя беларускія ўлады. Польшча, Літва і Латвія былі вымушаны ўмацоўваць свае межы, а спыненых мігрантаў пачалі разгортваць назад у Беларусь